Тематический форум ВМЕСТЕ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Тематический форум ВМЕСТЕ » foreign fludilka » Беларуская


Беларуская

Сообщений 141 страница 156 из 156

141

Веснушка|0011/7a/32/1849-1509901733.jpg написал(а):

Рванём, у Адэсу? ))) Навошта нам Лагойск? )))

Сумняваюся, я толькі што амаль адтуль))) і да Лагойск мне вызначана бліжэй.

+1

142

Юкка|0011/7a/32/6542-1532430684.jpg написал(а):

Лагойск

Там я не была. Прыгожа там?

+2

143

Веснушка|0011/7a/32/1849-1509901733.jpg написал(а):

Там я не была. Прыгожа там?

У самым Лагойску і я не была, была толькі на розных фестывалях: рок, бітлз, піўных)) было весела, таму што была маладая і вольная))

+2

144

Юкка|0011/7a/32/6542-1532430684.jpg написал(а):

была маладая і вольная))

А зараз не так?

+2

145

Веснушка|0011/7a/32/1849-1509901733.jpg написал(а):

А зараз не так?

Усё цячэ, усё змяняецца.

+2

146

Юкка|0011/7a/32/6542-1532430684.jpg написал(а):

усё змяняецца.

А змянiлася першае цi другое? )))

0

147

Гэты верш для маёй каханай.

У пустэчы бясконцай…
Не каханне – пакуты…
Без цябе - што без сонца –
З лістапада па люты…

Не жыццё – існаванне:
А ні шчасця, ні сілы.
Быццам то не расстанне,
А сыход у магілу.

Раптам час падзяліўся
На было і не будзе…
Як бы ты ні маліўся,
Хтось цябе не забудзе…

Мой анёл яснавокі!
Хай цябе і не грэе,
Што дагэтуль далёка
Хтось табою хварэе,

Але ж ёсць вусны тыя,
Што нястомна ў нябёсы
Не малітвы святыя,
А імя тваё ўзносяць!

Хай ты іх і не чуеш,
Але ж ёсць сэрца тое,
Што адчайна сумуе -
Усё адзінай табою!

Ці не ты – у кожнам гуку?
Ці не ты – у кожным слове?
Хай жа сэрца i рукі
Век цябе благасловяць!
Таццяна Дзям'янава.

Отредактировано Volby (07.08.18 22:03:53)

+3

148

Прысвячаю гэты верш сабе  :D
І прыйдзе новых пакаленняў

На наша месца грамада

Судзіці суд, ці мы сумленна

Жыццё прайшлі, ці чарада

Зняваг мінулых нас не з'ела,

Пакінуўшы свой дым і чад,

І мы па-даўняму нясмела

Жылі не ў лад і неўпапад?

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,

І дабравольна, без прынук,

Самі сабой не гандлявалі,

Не неслі ў петлі дум і рук?

І ці пакінуці на памяць

Мы песень гэтакіх змаглі,

З якіх бы можна было ўцяміць,

Што мы свабоднымі былі?..

А ўжо свой выдасць непадкупны

Аб нас гісторыя прысуд,

Калі аглядам гляне рупным

І разбярэ, ў чым справа тут.

У сведкі запісы пакліча,

Паданні клікне ў час такі

І ўсё паліча, пераліча...

А суд гісторыі цяжкі!..

І засумуецца патомак,

Калі дазнаецца ад нас,

Што нейкі з нас хоць быў не зломак,

А плечы гнуў у крук не раз;

Не йшоў з адкрытымі вачыма

У свет і сцежкі не прастаў,

А ўсёй магчымасці магчымай

Таптаў сляды, сябе таптаў.

+3

149

Майму Летуценніку ( Мечтателю).. Упэўнена, што зразумее слова КОНІК.
Намалюй мяне чыстым колерам
Быццам неба парой празрыстаю,
Па-над зграяй аблок я доляю
Стану рук тваіх зграбнай рысаю.
Прытулі пад заранкай ранішняй
Маіх белых з блакітам КОНІКАЎ.
Я ўскок на кашлатых странніках
Даімчу да праменяў сонечных..
Раскідаю святло гуллівае
На сукенку ад хмараў цёмную,
Стану плыняй ракі імкліваю,
Унясу цябе ў вір на чоўне я.
Пад заходным барвовым ветразем
Паплывем аксамітнай сцежкаю,
На чароўным усходнім беразе
Знойдзем ружу вятроў драпежную.
Захіну дзікай кветкі водарам,
Буду гушкаць аблок калыскаю,
Стану казкай тваёю, родная,
Бо кахаю цябе, празрыстая....
Ветразь.

+1

150

Толькі з табою мне хочацца быць,
Толькі з табою,
Радасць і шчасце з табою дзяліць,
Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою,
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою..
Выйсці ў поле, дзе нівы шумяць,
Там за ракою,
Першую зорку на небе спаткаць
Толькі з табою.
Будуць не страшны цяжкія пуці
Разам з табою,
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці
Толькі з табою..
Адам Русак.

+4

151

Дождж ідзе праменісты і дробны,

Пахнуць мятай мокрыя лугі.

Вось ён, свет, як сэрца, непадробны,

Да дажджынкі кожнай не глухі.

Росная зялёная айчына!

На цябе, паўнюткую святла,

Пазіраюць круглымі вачыма

Птушаняты з цёплага дупла.

З гнёздаў мы даўно павыляталі,

Ды не развучыліся глядзець,

Як па спелым полі, па атаве

Дождж грыбны на дыбачках ідзе.

Самы раз цяпер з лазовым кошыкам

Па сцяжынках рысяў і ваўкоў

Выправіцца з раніцы на пошукі

Маладых тугіх баравікоў...

Я стаю, гады свае гартаю,

І сціскае сэрца нейкі боль,

Быццам я на Месяц адлятаю,

Быццам я лугоў не ўбачу больш.

Не, не развітаюся ніколі

З родным краем, дзе так светла нам.

Проста я люблю яго да болю

І з любоўю дзецям перадам.
П. Панчанка

+2

152

А ці былі яны – размовы
І цуд з табою побач быць?
І тыя позіркі і словы,
Што здольны сэрца растапіць,

І напаіць душу пяшчотай,
І цеплынёй сваёй сагрэць?
Як спадзявалася я, што ты
Ва мне патрэбу будеш мець!

Ды раптам знішчыла расстанне
Усё гэта шчасце… Вось і ўсё!
О, безнадзейнае каханне -
Бы кандалы на ўсё жыццё.

З’ядаюць дні мае і ночы
Не успаміны – сум жывой…
Усюды бачу твае вочы…
Усюды чую голас твой…

Ці пакаранне мне – пакуты?
Ізноў… Ізноў…Усё той жа твар!
І, што ні дзень, у сэрцы – смутак,
І, што ні ноч, у душы – цяжар!
Таццяна Дзям'янава.

Отредактировано Volby (10.10.18 21:13:37)

+1

153

Была ты маёй недасяжнаю марай,
Я - твой пякельны экстаз.
Катам ты стала, а я - той ахвярай.
Зоркі былі супраць нас.
Лашчылі спіну нам брызы кахання,
Сцяг наш лунаў напаказ.
Кінула ноч карабель у блуканні.
Зоркі былі супраць нас.
Праз навальніцы пяшчотнага болю,
Пасля вайны мілых фраз,
Раны прыйдзецца вылечываць соллю.
Зоркі былі супраць нас.
Не вінаваць сябе болей, не трэба!
Лёс даў суровы наказ,
Наша расстанне было волей Неба -
ЗОРКІ БЫЛІ СУПРАЦЬ НАС...
( з інтэрнету)

+2

154

http://s3.uploads.ru/t/nSuGe.png   http://s2.uploads.ru/t/oKjG6.png

+1

155

Volby|0011/7a/32/5983-1524417840.jpg написал(а):

Была ты маёй недасяжнаю марай,

Я - твой пякельны экстаз.

Катам ты стала, а я - той ахвярай.

Зоркі былі супраць нас.

Лашчылі спіну нам брызы кахання,

Сцяг наш лунаў напаказ.

Кінула ноч карабель у блуканні.

Зоркі былі супраць нас.

Праз навальніцы пяшчотнага болю,

Пасля вайны мілых фраз,

Раны прыйдзецца вылечываць соллю.

Зоркі былі супраць нас.

Не вінаваць сябе болей, не трэба!

Лёс даў суровы наказ,

Наша расстанне было волей Неба -

ЗОРКІ БЫЛІ СУПРАЦЬ НАС...

( з інтэрнету)


песня беларускага гурта Sumarok на верш іспанскай паэткі, якая піша па-беларуску, Анхелы Эспіносы Руіс :)

+1

156

Калi  адчуваеш смутак аб тым, што так i не здарылася, тады сэрца сагрэе песня. Добрая песня, лiрычная.
Ды i наогул, гэта адна з найлепшых песень пра каханую i для каханай
Усiм, хто закаханы...

+2


Вы здесь » Тематический форум ВМЕСТЕ » foreign fludilka » Беларуская